Беларускія мастакі шакіравалі ўсіх перфомансам у цэнтры Мінска

Беларускі павільён 53 Венецыянскай Біенале” адкрыўся 3 чэрвеня ў Мінску ў “БелЭкспа” у межах выставы “Дызайн-Фармат 2009”.
Гэта ўнікальны арт-праект, у рамках якога ўпершыню ў нашай краіне будзе зроблена спроба маштабнай і паслядоўнай прэзентацыі актуальнага беларускага мастацтва. У экспазіцыі “Павільёна”, уваход у які, дарэчы, бясплатны, прадстаўленыя творы 30 беларускіх мастакоў, скульптараў і фатографаў, якія працуюць у розных накірунках актуальнага мастацтва. Адкрыў выставу перформер Канстанцін Мужаў, які ў чарговы раз усіх шакіраваў. Расказвае наша карэспандэнтка Міла Котка.

Два мужчыны, абсалютна голыя, толькі пафарбаваныя ў белы колер, раскаталі каля будынку "БелЭкспа" два вялікія палотны і пачалі іх фарбаваць у розныя колеры. Дафарбавалі, згарнулі і вынеслі. Усё гэта мела канцэптуальнае значэнне. Маўляў, мастацтва пачынаецца, заканчваецца і нават калі мастака ўжо няма, след ад яго застаецца. Насамрэч, каля “БелЭкспа” застаўся блакітна-жоўты след ад фарбы

Акрамя павільёна, арганізаванага сталічнай галерэяй “Падземка”, на выставе таксама прадстаўленыя працы шматлікіх беларускіх дызайнераў і мастакоў.

Вялікі фотарэпартаж з выставы неўзабаве на Еўрарадыё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі