Беларускія каманды выйшлі ў паўфінал чэмпіянату свету па праграмаванні

Шэсць беларускіх каманд выйшлі ў паўфінал камандных спаборніцтваў Заходняга рэгіёна студэнцкага чэмпіянату свету па праграмаванні. Тры з іх прадстаўляюць Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, дзве - Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, адна - Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт. Разам з імі ў 1/2 фінала патрапілі па дзве расійскія і латвійскія каманды, тры літоўскія. Чвэрцьфінал спаборніцтваў днямі праходзіў у БДУ. У ім удзельнічалі 47 каманд з ВНУ Беларусі, Эстоніі, Латвіі, Літвы і Калінінградскай вобласці Расіі. Паўфінал пройдзе напрыканцы лістапада ў Пецярбургу, а найлепшыя каманды ў красавіку 2009-га збяруцца ў Стакгольме.

Белорусские новости

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі