Беларускія хакеісты пацярпелі 2-ю разгромную паразу ад каманды Чэхіі

Дзве буйныя паразы пацярпела хакейная зборная Беларусі ў выязных таварыскіх матчах з камандай Чэхіі 2 і 3 красавіка. У першай сустрэчы падапечныя Курта Фрэйзэра прайгралі з лікам 2:7 (1:4, 1:2, 0:1), у другі — 1:7 (0:2, 0:2, 1:3). У паўторным матчы шайбы закінулі: у беларусаў — Кукушкін (51.59), у чэхаў — Кукал (1.31), Нецік (4.14), Нецік (30.25, у меншасці), Янскі (36.35, у большасці), Ролінэк (47.35, у большасці), Й.Страка (49.51, у большасці), Грабал (51.10, у большасці).

БелаПАН