Беларускія гурты выступяць супраць гвалту ў сям’і

Серыя канцэртаў супраць дамашняга гвалту "Больш ні гуку!" пройдзе ў абласных гарадах Беларусі. Канцэрты праводзіць Прадстаўніцтва ААН у Беларусі ў межах інфармацыйнай кампаніі супраць гвалту ў сям'і адносна жанчын. Акцыі пройдуць у 6-ці абласных цэнтрах. Выступяць гурты - "КлЁндайк", The Toobes, Open Space і іншыя артысты. Адзначым, што канцэрты "Больш ні гуку!" з'яўляюцца бясплатнымі.

Паралельна з музычным складнікам, вядучыя і музыкі будуць абмяркоўваць з гледачамі тэму акцыі, а ахвочыя змогуць навучыцца выходзіць са складаных сітуацый ва ўзаемаадносінах. Таксама моладзі распавядуць пра тое, дзе можна атрымаць прафесійную дапамогу ў выпадку, калі яны знаходзяцца ў сітуацыі дамашняга гвалту.
 
Акцыя стартуе 26 лістапада ў Мінскам ТЦ "Сталіца"; 27 лістапада канцэрт пройдзе ў Віцебску, клуб "Зебра, 3 снежня ў Гродне, клуб "Парламент; 4 снежня - Брэст, 10 снежня - Гомель, клуб "Нэма". Апошні канцэрт пройдзе 11 снежня ў магілёўскім клубе "Метро".

Фота: vsirivni.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі