Беларускія энергетыкі паведамілі, што з-за маразоў дадалі цяпла ў батарэі

На поўначы Беларусі ўначы было да -29 градусаў

На поўначы Беларусі ўначы было да -29 градусаў / t.me/vestniknaftana/

Беларускія энергетыкі паведамілі, што з-за маразоў дадалі цяпла ў батарэі: "тэмпература цепланосьбіта ў сістэме ацяплення павышана згодна тэмпературным графікам". У кожным рэгіёне "вядзецца бесперапынны маніторынг сітуацыі з улікам кароткатэрміновых прагнозаў надвор'я".

Пацяпленне ў нашай краіне чакаецца толькі праз некалькі дзён. Уначы ў аўторак прагназуецца  ад -16 да -22 градусаў (а на Гомельшчыне да -24), удзень — ад -1 на поўначы да -8 на поўдні. У сераду ў начныя гадзіны ўжо будзе толькі 1-8 марозу (а на поўдні — да -10), у чацвер — ад -4 да +2 градусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі