Беларускія алімпійцы ўжо зарабілі 800 тысяч долараў

Трохразовая алімпійская чэмпіёнка, біятланістка Дар'я Домрачава атрымае ад беларускай дзяржавы 450 тысяч долараў прызавых (па 150 тысяч за кожны залаты медаль), уладальнікі "золата" фрыстайлісты Ала Цупер і Антон Кушнір зарабілі па 150 тысяч долараў, біятланістка Надзея Скардзіна за алімпійскую "бронзу" атрымае 50 тысяч долараў.



Верагодна, адзіная надзея заваяваць для Беларусі яшчэ адзін медаль застаецца на жаночую эстафету, якая пройдзе 21 лютага.



Нагадаем, на мінулай Алімпіядзе ў Ванкуверы беларусы зарабілі 180 тысяч долараў. Тады 100 тысяч долараў дзяржава заплаціла за "золата" фрыстайліста Аляксея Грышына, 50 тысяч долараў — за "срэбра" біятланіста Сяргея Новікава, 30 тысяч долараў — за "бронзу" біятланісткі Дар'і Домрачавай.

Дар'я Домрачава — Герой Беларусі

Антон Кушнір

Ала Цупер

Надзея Скардзіна

Фота — БЕЛТА
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі