Беларускім грамадзянам рэкамендуюць не наведваць Італію і Ізраіль

Беларускім грамадзянам рэкамендуюць не наведваць Італію і Ізраіль

МЗС Беларусі рэкамендуе грамадзянам нашай краіны не наведваць Італію і Ізраіль, дзе з-за каранавіруса COVID-19 уведзены каранцін. У Італіі з 10 сакавіка на тэрыторыі ўсёй краіны пачаў дзейнічаць рэжым строгага каранціну. Ён працягнецца, як мінімум, да 3 красавіка. Забаронены ўсе масавыя мерапрыемствы, уключна са спартыўнымі, уведзены абмежаванні пры перамяшчэнні людзей па краіне без пільнай патрэбы. Турыстычныя паездкі ў Італію ў гэты перыяд не дапускаюцца. Калі пасажыры прылятаюць ці вылятаюць з Італіі, яны мусяць абгрунтаваць мэту падарожжа (выключэнне існуе толькі для транзітных паездак).

З 12 сакавіка ў Мілан часова спыняцца палёты самалётаў "Белавіі".

Як паведамляла Еўрарадыё, для ўсіх, хто прыязджае ў Ізраіль, з 9 да 23 сакавіка уведзены абавязковы двухтыднёвы каранцін. Грамадзяне Беларусі, якія збіраюцца ўсё ж паехаць у Ізраіль, з 12 сакавіка павінны за пяць дзён да паездкі накіраваць запыт на адрас ізраільскай амбасады ў Беларусі. Без пацверджання з дыппрадстаўніцтва патрапіць у Ізраіль будзе немагчыма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі