Беларускім гатэлям давядзецца пацвердзіць колькасць сваіх “зорак”

Гатэлі Беларусі павінны будуць пацвярджаць колькасць "зорак" наяўнасцю сертыфікату адпаведнасці.
Як паведамляе тэлеканал СТВ, у краіне — 18 гасцініц, якія маюць тры, чатыры і пяць зорак. Прыкладна такая ж колькасць прайшлі папярэднюю праверку ступені гатоўнасці да сертыфікацыі і класіфікацыі.

Цяпер яны выпраўляюць неадпаведнасці, якія былі выяўленыя падчас праверак. Органы дзяржнагляду правераць гасцініцы і на наяўнасць сертыфікату на катэгорыю. І калі яго няма, а "зоркі" на шыльдах выконваюць толькі "дэкаратыўную" ролю, то да гатэля могуць ужыць адпаведныя санкцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі