Беларускі вясковец 10 гадоў хаваўся ў Ліване

У аўторак беларускае бюро Інтэрпола завяршыла экстрадыцыю жыхара Кобрынскага раёна. Ужо 10 гадоў яго шукалі міліцыянты за нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў аднавяскоўцу.
Пра гэта “Звяздзе” паведаміў выконваючы абавязкi начальнiка ўпраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС Алег Слепчанка.

У 1997 годзе вясковец два разы стрэлiў з газавага пiсталета ў галаву пацярпеламу, якi страцiў зрок левага вока. Зламыснiк быў прыгавораны да 8 гадоў пазбаўлення волi, аднак знік.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі