Вы тут

Беларускі рубель другі дзень запар умацоўваецца адносна ўсіх валют

Reuters

21 студзеня на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.

Курс долара ЗША зноў панізіўся — з 2,1205 да 2,1195 беларускага рубля. Курс еўра таксама паменшаў — з 2,3518 да 2,3509 беларускага рубля. Патаннела і расійская валюта: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4258 беларускага (у панядзелак — 3,4489).

Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют умацаваўся на 0,36%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.