Беларускі рубель 7 кастрычніка ўмацаваўся да трох асноўных валют

Беларускі рубель 7 кастрычніка ўмацаваўся да трох асноўных валют

7 кастрычніка на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.  

Курс долара ЗША працягвае падаць — з 2,0739 да 2,0708 беларускага рубля. Еўра таксама патаннеў — з 2,2772 да 2,2713 беларускага рубля. Панізіўся і курс расійскай валюты: сёння за 100 расійскіх даюць 3,1930 беларускага рубля (у пятніцу — 3,1942).

Курс беларускага рубля ўмацаваўся да кошыка валют на 0,11%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі