Вы тут

Беларускі рубель 28 лістапада працягнуў зніжэнне

БЕЛТА

Па выніках таргоў, якія адбыліся 28 лістапада на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША працягнуў рост — з 2,0957 да 2,1135 беларускага рубля. Курс еўра таксама вырас — з 2,3106 да 2,3286 беларускага рубля. Курс расійскай валюты таксама павялічваецца: сёння за 100 расійскіх даюць 3,2984 беларускага рубля (у сераду — 3,2804).

Курс беларускага рубля адносна кошыка валют аслабеў на 0,67%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.