Вы тут

Беларускі прэм'ер заявіў, што сітуацыя ў эканоміцы "у асноўным стабілізавалася"

Раман Галоўчанка / БЕЛТА

Беларускі прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка заявіў, што сітуацыя ў эканоміцы "у асноўным стабілізавалася". 21 ліпеня ўрад разглядаў праект праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 годы, паведамляе sb.by.

"Меры па мінімізацыі ўздзеяння пандэміі на беларускую эканоміку далі свае вынікі, — заявіў Галоўчанка. — Паступова аднаўляюцца прамысловасць, транспарт, кантралюемая сітуацыя на рынку працы".

Прэм'ер прагназуе рост ВУП на 3,5% у 2021 годзе. Яго плануецца забяспечыць у асноўным за кошт "знешняга попыту". Як вядома, па выніках першага паўгоддзя ВУП 2020-га знізіўся на 1,7%.

Раман Галоўчанка нагадаў, што Аляксандр Лукашэнка калісьці ставіў задачу ў 2025 годзе выйсці на ВУП у 100 мільярдаў долараў.

Нядаўна міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў спрагназаваў выхад Беларусі з рэцэсіі да канца 2020 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.