Беларускі хакеіст Ягор Шаранговіч працягне кар'еру ў "Калгары"

Ягор Шаранговіч / https://twitter.com/NJDevils
Ягор Шаранговіч / https://twitter.com/NJDevils

Беларускі хакеіст Ягор Шаранговіч працягне кар'еру ў "Калгары Флэймз". Як паведамляе nhl.com, "Нью-Джэрсі" набыў 31-гадовага форварда Тайлера Тафолі ў выніку абмену з "Калгары" на Шаранговіча (Ягор сам прасіў абмен). 

Ягору Шаранговічу 25 гадоў. Ён правёў у "Нью-Джэрсі" ў НХЛ тры сезоны. У 205 матчах форвард набраў 106 (53+53) ачкоў, атрымаў 43 хвіліны штрафу.

"У 25 гадоў у Шаранговіча ўсё толькі пачынаецца. У гэтага хлопца будзе шанец прынесці нас карысць", сказаў генеральны менеджар "Калгары" Крэйг Конрай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі