Беларускі айцішнік выйграў у "Сваёй гульні"
![Беларускі айцішнік выйграў у "Сваёй гульні"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/sidor.png.webp?itok=19QTNvxQ)
Распрацоўшчык праграмнага забеспячэння з Мінска Ягор Сідаровіч выйграў у расійскім інтэлектуальным тэлешоў "Свая гульня". Пераможны для беларуса выпускі праграмы паказалі ў эфіры канала НТВ 26 лістапада.
Супраць беларуса гулялі выкладчык з Краматорска (Данецкая вобласць Украіны) Уладзіслаў Прысцінскі і інжынер з Санкт-Пецярбурга Леў Арлоў, які перамог у двух папярэдніх гульнях. Аднак гэтая гульня ў расіяніна не атрымалася — першы раўнд ён прайграў абодвум сапернікам, а надалей істотна адставаў ад мінчука.
Перад апошнім раўндам, у якім трэба рабіць стаўку на свой дакладны адказ, Сідаровіч меў вялікую перавагу. Пытанне было нескладанае. Беларус зрабіў асцярожную стаўку, якая дазваляла б яму гарантавана перамагчы ў выніку дакладнага адказу. І перамог.
Праз тыдзень — 3 снежня — ён згуляе ў якасці фаварыта — за цэнтральным сталом і ў залатой мантыі.
![Беларускі айцішнік выйграў у "Сваёй гульні"](/sites/default/files/paragraphs/image/sidor2.png)