Беларуская ўлада прызнана адной з самых рэпрэсіўных у свеце

Праваабарончая арганізацыя “Freedom House” прадставіла даклад “Свабода ў свеце” за 2007 год. Паводле ацэнак арганізацыі, колькасць “свабодных краін” склала ў мінулым годзе 90 — гэта 47% дзяржаў планеты, паведамляе “Хартыя ‘97”.
Беларусь, Узбекістан і Туркменістан называюцца сярод найбольш “рэпрэсіўных” краін свету. У спецыяльным дакладзе праваабарончай арганізацыі таксама адзначаецца паслабленне палітычных свабодаў у Кітаі, Венесуэле, Пакістане, Іране, Расіі.

Цяпер пад уладай рэжымаў, якія падаўляюць свабоду, жыве 21% насельніцтва, прычым палова прыходзіцца на адну краіну – Кітай.

Беларусь, якая патрапіла ў спіс найбольш рэпрэсіўных краін, адзначаная ў дакладзе як краіна, дзе ў турмах утрымліваюцца палітвязні, парушаецца прынцып падзелу ўлад, свабода слова і свабода сходаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі