Беларуская афіцыйная прапаганда не можа без "фюрэраў"
![Беларуская афіцыйная прапаганда не можа без "фюрэраў"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/prap.png.webp?itok=PahGGNZ3)
Сённяшні нумар галоўнага афіцыйнага выдання сталічнай вобласці "Мінская праўда" прыцягвае ўвагу сваёй першай старонкай. На ёй фота Святланы Ціханоўскай і Аляксея Навальнага, а пад імі вялізны загаловак "Фюрэры апазіцыі". Не можа беларуская афіцыйная прапаганда без "фюрэраў".
"Мінская праўда" папярэджвае, што "Ціханоўскую могуць вярнуць у Беларусь для актывізацыі затухаючых пратэстаў", а "Навальнага, па схеме, адпрацаванай у Беларусі, заменіць яго жонка Юлія". "Немцы выкарыстоўваюць сваіх маленькіх фюрэраў дзеля дэструктыўнай дзейнасці ў нашай Саюзнай дзяржаве", — гэта таксама цытата з гэтага нумару.
Цікава, што ў "Мінскай праўдзе" няма публікацыі "Фюрэры апазіцыі". Такі загаловак змясцілі толькі на першую старонку.
![Беларуская афіцыйная прапаганда не можа без "фюрэраў"](/sites/default/files/paragraphs/image/img9592.jpg)
![Беларуская афіцыйная прапаганда не можа без "фюрэраў"](/sites/default/files/paragraphs/image/111_10.jpg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.