Вы тут

Беларускай націдэяй на наступныя 5 гадоў мусіць стаць ідэя транзіту ўлады

Аляксандр Лукашэнка / lenta.ru

Захад дакладна не будзе нейкім чынам спрабаваць уплываць на вынік будучых парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. ЕС і ЗША цікавіць не тое, што будзе адбывацца ў нашай краіне падчас выбараў, а тое, што будзе праз 5-6 гадоў пасля іх, — транзіт улады. Такое меркаванне ў жывым эфіры Еўрарадыё выказвае эксперт Фонду Карнегі Балаш Ярабік.

Ярабік: “На Захадзе даўно ніхто не верыць, што беларуская апазіцыя здолее дамагчыся змены ўлады. І таму наступныя беларускія выбары Захаду не цікавыя. Значна цікавей — што будзе пасля. Я зараз кажу пра транзіт улады. А я перакананы, што гэты транзіт улады непазбежны. Пытанне: “Што будзе пасля Лукашэнкі?”, “Якім чынам зменіцца палітычная сістэма Беларусі?”, “Якія чынам на гэта будуць уплываць знешнія фактары?”. Але гэта пытанне будучыні – наступных 5-6 гадоў. Самае вялікае пытанне – ці навучацца беларускія ўлады кантраляваць гэты працэс? Калі ж навучацца, то мы можам пабачыць вельмі цікавыя рэчы тут. І гэта пытанне транзіту ўлады павінна стаць беларускай нацыянальнай ідэяй як мінімум на наступныя 5-6 гадоў”.

Праўда, кажа Балаш Ярабік, адкрытым застаецца пытанне, якім чынам у рэалізацыі такой нацыянальнай ідэі ў аўтарытарнай Беларусі зможа браць удзел беларускі народ. Але ўдзельнічаць у працэсе транзіту ўлады грамадзяне Беларусі мусяць, перакананы суразмоўнік Еўрарадыё.

Цалкам размову з Балашам Ярабікам можна паслухаць тут: