Беларускага кантрактніка, які ўцёк у Канаду, знайшлі ў Расіі

У баранавіцкім следчым ізалятары ўтрымліваецца за дэзерцірства былы кантрактнік, які ў 1999 годзе ўцёк у Канаду.
Нядаўна ён з’явіўся з павіннай у пракуратуру. Высветлілася, што ў 2003 годзе вайскоўца дэпартавалі з Канады ў Расію. Апошнім часам ён жыў у сваіх бацькоў у Мурманскай вобласці.

Дзякуючы супрацоўнікам праваахоўных органаў Расійскай федэрацыі, яго адшукалі і там.

Паводле словаў старшага следчага баранавіцкай міжгарнізоннай пракуратуры капітана Наздрына, яўка з павіннай будзе ўлічана судом. А паражае дэзерціру пазбаўленне волі ад 2 да 7 гадоў.


Фота — www.amnesty-volunteer.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі