Беларуска ўдзельнічае ў эксперыменце па імітацыі палёту на Месяц
![Упершыню плануецца гадавы эксперымент / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-09/international-space-station-67774_1280.jpg.webp?itok=5sIQ9_Fd)
Упершыню плануецца гадавы эксперымент / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Беларуска Вольга Масціцкая ўдзельнічае ў эксперыменце па імітацыі палёту на Месяц. У асноўны і дублюючы склад экіпажа ўвайшлі восем чалавек — шэсць прадстаўнікоў Расіі і па адным з Беларусі і Егіпта. Яны ўжо праходзяць пачатковую падрыхтоўку.
Масціцкая — малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі. Яна была адной з шасці прэтэндэнтак на палёт у космас, але не прайшла адбор (выбралі Марыну Васілеўскую і Анастасію Лянкову).
Праект па імітацыі палёту на Месяц праводзіцца на базе Інстытута медыка-біялагічных праблем Расійскай акадэміі навук і ўключае серыю ізаляцыйных эксперыментаў па імітацыі касмічных палётаў. Упершыню плануецца гадавы эксперымент (раней максімальны тэрмін складаў 8 месяцаў). Падчас яго экіпаж будзе выконваць задачы, звязаныя з аперацыямі касмічнага палёту падчас доўгачасовай месяцовай місіі.
![Беларуска ўдзельнічае ў эксперыменце па імітацыі палёту на Месяц](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/kandidatki_v_kosmonavty_25_12_2022_10.jpg.webp?itok=9O-C2N1m)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.