“Беларусьфільм” абвясціў конкурс сцэнарыяў паўнаметражных мультфільмаў

“Беларусьфільм” абвясціў конкурс сцэнарыяў паўнаметражных мультфільмаў

Кінастудыя “Беларусьфільм” абвясціла моладзевы конкурс на стварэнне сцэнарыя для паўнаметражнага мультфільма, паведамляе БЕЛТА. Удзельнічаць у конкурсе могуць аўтары ва ўзросце да 18 да 35 гадоў, у тым ліку замежнікі. Сцэнарыі прымаюць да 31 снежня. Мова твораў — беларуская або руская.

Сцэнарый мусіць быць з актуальнай тэматыкай, мець высокую мастацкую вартасць. Аўтарам забараняецца ўносіць у твор прапаганду гвалту, жорсткасць, парнаграфію.

Вынікі конкурсу падвядуць у студзені 2019 года. Пераможцу ўзнагародзяць дыпломам і грашовай прэміяй у памеры 2230 рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі