Беларусам прапануюць бясплатна адправіць паштоўку да 8 сакавіка
![Беларусам прапануюць бясплатна адправіць паштоўку да 8 сакавіка](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000022_999541_big.jpg.webp?itok=ZGeT5UTq)
Беларусам прапануюць бясплатна адправіць паштоўку да 8 сакавіка. Акцыю праводзіць прадпрыемства “Белпошта”, яна мае назву “Веснавы настрой”. 5 сакавіка ў аддзяленнях паштовай сувязі па ўсёй краіне кліенты атрымаюць у падарунак маляўнічую паштовую картку. Яе можна будзе падпісаць і бясплатна адправіць па тэрыторыі Беларусі. Зрабіць гэта можна будзе да 8 сакавіка.