Беларусь знаходзіцца сярод лідараў чарговага антырэйтынгу

Беларусь знаходзіцца сярод лідараў чарговага антырэйтынгу

Беларусь знаходзіцца сярод лідараў чарговага антырэйтынгу. УНІАН публікуе статыстыку па выдатках на ежу ў адсотках ад даходу ў краінах Еўропы. Беларусь знаходзіцца на 2 месцы антырэйтынгу: на “паесці” беларус аддае 42,6% свайго заробку. Больш толькі ў Расіі — 45,6%. На трэцім месцы Малдова — 41,7%, на 4-м — Украіна з 36%. Найлепшы паказчык у Вялікабрытаніі — 6,6%.

Доля выдаткаў грамадзян на ежу — адзін з самых істотных паказчыкаў для адзнакі ўзроўня жыцця. У канцы 2020-га ў расійскім даследаванні адзначалася, што беларусы трацяць на ежу каля 36% сямейнага бюджэту, і гэта было 6-е месца ў антырэйтынгу ў Еўропе. Як бачым, сітуацыя пагаршаецца.

Беларусь знаходзіцца сярод лідараў чарговага антырэйтынгу
УНІАН

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі