Беларусь займае 72-е месца ў рэйтынгу візавых абмежаванняў

Кампанія Henley & Partners, якая спецыялізуецца на міжнародным праве ў галіне грамадзянства і іміграцыі, апублікавала Індэкс візавых абмежаванняў (Visa Restriction Index). Гэта міжнародны рэйтынг краінаў, складзены з улікам таго, наколькі вольна падданыя той ці іншай дзяржавы могуць перасоўвацца па свеце. У спісе 98 краінаў і Беларусь тут займае 72-гі радок, прычым яна дзеліць гэтую пазіцыю з Грузіяй. Абедзве краіны маюць індэкс 56 — менавіта столькі ў свеце краінаў і тэрыторый, якія беларусы і грузіны могуць наведваць без візы.

Для параўнання з суседнімі краінамі: у Польшчы ў гэтым спісе 16-е месца, у Літвы — 19-е, у Латвіі — 20-е, у Расіі — 49-е, Украіна трапіла на 65-е месца ў рэйтынгу.

Што да тройкі лідэраў, то першае месца ў гэтым сусветным рэйтынгу займае Вялікабрытанія. Яе падданыя могуць трапіць без візы ў 166 краінаў. На другім месцы апынулася Данія, а на трэцім Швейцарыя, паведамляе “Туризм и отдых”.