Беларусь заняла 70-е месца ў рэйтынгу "найлепшых краін свету"

Беларусь заняла 70-е месца ў рэйтынгу "найлепшых краін свету"

Беларусь заняла 70-е месца ў рэйтынгу "найлепшых краін свету". Летась наша краіна заняла ў ім 73-е месца, у 2018-м — 72-е, у 2017 годзе — 70-е. Яго склаў часопіс "U.S. News & World Report", які правёў даследаванне разам з экспертамі Універсітэта Пенсільваніі і кампаніі "BAV Group". Яны дасканала вывучалі сітуацыю ў 73 краінах свету. Напрыклад, пішучы пра нашу краіну, складальнікі рэйтынгу адзначаюць цудоўную прыроду, цесныя палітычныя і эканамічныя сувязі з Расіяй, доступ да таннай расійскай нафты.

Суседнія краіны занялі наступныя месцы: Расія — 23-е (летась — 24-е), Польшча — 34-е (33), Літва — 59-е (57), Латвія — 62-е (55), Украіна — 68-е (65). Тройка лідараў рэйтынгу нязменная: Швейцарыя, Канада і Японія.

Беларусь заняла 70-е месца ў рэйтынгу "найлепшых краін свету"
usnews.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі