Беларусь захоўвае лідарства па узроўні інфляцыі ў ЕАЭС

Беларусь гэтым летам захоўвала лідарства ў ЕАЭС па узроўні інфляцыі. У ліпені гадавы паказчык склаў 18,1% (гэта розніца да ліпеня 2021 года), і у параўнанні с чэрвенем інфляцыя паскорылася. У Казахстане і Кыргызстане таксама цэны растут паскораннымі тэмпамі. Гадавая інфляцыя у Казахстане ў ліпені была 15%, у жніўні — ужо 16,1%, у Кыргызстане у чэрвені — 13,1%, у ліпені — 13,8%. У Таджыкістане гадавая інфляцыя гэтым летам захоўвалася на узроўні 8,3%. А у Арменіі рост цен запавольніўся. 

У Расіі увогуле назіраецца дэфляцыя — гэта  пасля  скачка цэн вясной. На гэтым фоне Цэнтрабанк РФ зніжае працэнтную стаўку. У ЕАЭС назапашваецца разыходжанне ўзроўню інфляцыі і ўзроўню працэнтных ставак, адзначаюць эксперты Еўразійскага банка.

"Да чаго гэта можа прывесці ў эканоміках евразийского рэгіёну? Як мінімум да таго, што кошт грошай у расійскай эканоміцы зніжаецца. Гэта можа прастымуляваць інвестыцыі расійскага бізнэсу ў эканомікі сумежных краін", — кажа галоўны эканаміст ЕАБР Яўген Вінакураў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.