Беларусь выйшла на першае месца ў свеце па спажыванні алкаголю

Гэты дакумент падрыхтавала Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ). Як высветлілі эксперты, у Беларусі за год спажываюць у пераліку на чысты спірт 17,5 л на чалавека за год. Гэта амаль у тры разы больш за сярэдні паказчык па свеце (6,2 літра чыстага спірту), адзначае nn.by.



Другое месца займаюць жыхары Малдовы — 16,8 л. На трэцім стаяць жыхары Літвы —15,4 л. Расія з 15,1 л займае чацвёртае месца. У дзясятку "краінаў-п'яніцаў" увайшлі таксама Румынія, Украіна, Андора, Венгрыя, Чэхія і Славакія.



Дарэчы, алкоголь з’яўляецца прычынай амаль 6% смерцяў на планеце. Гэта больш чым ад ВІЧ і сухотаў.



Фота — belbeer.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі