Вы тут

Беларусь выставіла сваю прадукцыю ў кітайскім аналагу Tik-Tok

Скан з трансляцыі беларускага павільёна ў Кітаі / Амбасада Беларусі ў Кітаі

На кітайскай пляцоўцы Douyin, якая лічыцца аналагам Tik-Tok, 5 ліпеня адкрыўся нацыянальны электронны павільён Беларусі. Падчас цырымоніі адкрыцця павільёна выступаў амбасадар Беларусі ў Кітаі Юрый Сянько, які прэзентаваў шакалад беларускай вытворчасці. Выступ амбасадара трансляваўся анлайн. Падчас яго кітайцы мелі магчымасць набываць прэзентаваную Санько прадукцыю.

Паводле БЕЛТА, анлайн прэзентацыю глядзела мільён трыста тысяч кітайцаў, якія паралельна набылі беларускі шакалад на 135 тысяч долараў.

"Асартымент прадукцыі пастаянна абнаўляецца і ў бліжэйшы час папоўніцца малочнай, кандытарскай і алкагольнай прадукцыяй і касметыкай з Беларусі", — абяцаюць у беларускай амбасадзе ў Пекіне.

На 2022 год насельніцтва Кітая складае паўтара мільярды чалавек.

Колькасць кітайцаў, якія сачылі за прэзентацыя беларускага павільёна / Амбасада Беларусі ў Кітаі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.