Вы тут

Беларусь увайшла ў лік галоўных экспарцёраў гарэлкі ў свеце — даследаванне

Пры гэтым "Мінск Крышталь" увайшоў у топ-14 лепшых сусветных гарэлачных брэндаў

Беларусь заняла 12-е месца ў топ-100 сусветных экспарцёраў гарэлкі па выніках 2020 года, па дадзеных даследавання партала Worldstopexports. Пры гэтым "Мінск Крышталь" увайшоў у топ-14 найлепшых сусветных гарэлачных брэндаў.

У 2019 годзе Беларусь заняла 14-е месца з доляй сусветнага экспарту ў 1,6%. У 2020 годзе доля экспарту рэспублікі вырасла да 2,4%, а даход ад продажу гарэлкі павялічыўся да 42,3 мільёна долараў.

Гэты ўзлёт адбыўся на фоне агульнага спаду на сусветным рынку экспарту гарэлкі ў пандэмійны год. Краіны, якія ўвайшлі ў топ-15, адгрузілі 91% сусветнага экспарту гарэлкі за 2020 год.

У пяцёрку найбуйнейшых экспарцёраў увайшлі Швецыя, Францыя, Расія, Польшча і Нідэрланды. На іх прыпадае 62% ад сусветнага экспарту гарэлкі ў мінулым годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.