Беларусь — у пяцёрцы краінаў свету з самым танным высакахуткасным інтэрнэтам

Першае месца ў гэтым рэйтынгу займае Украіна — там самы танны ў свеце шырокапалосны інтэрнэт / pixabay
Першае месца ў гэтым рэйтынгу займае Украіна — там самы танны ў свеце шырокапалосны інтэрнэт / pixabay

Беларусь увайшла ў пяцёрку краінаў з самым танным шырокапалосным доступам у Інтэрнэт у свеце, заўважыла выданне it-online. Журналісты спасылаюцца на дадзеныя аналітыкаў платформы TradingPlatforms.

Першае месца ў рэйтынгу краінаў з самым танным у свеце доступам да высакахуткаснага інтэрнэту займае Украіна. Тут за месяц такога доступу трэба заплаціць у сярэднім крыху больш за 6 даляраў.

"Украінская інфраструктура мабільнай і шырокапалоснай сувязі цудоўная, што дазваляе інтэрнэт-правайдэрам атрымліваць вялікія аб'ёмы дадзеных па больш нізкім сярэднім кошце інтэрнэту", — кажа фінансавы аналітык TradingPlatforms Эдыт Рыдс.

У пяцёрку краінаў з самым танным высакахуткасным інтэрнэтам, паводле звестак Trading Platforms, таксама ўвайшлі Малдова, Расія і Казахстан.

А самы дарагі шырокапалосны доступ у інтэрнэт у Эрытрэі. Параўнайце, там за месяц доступу да шырокапалоснага інтэрнэту трэба заплаціць больш 2,6 тыс. даляраў.

Беларусь — в пятёрке стран мира с самым дешёвым высокоскоростным интернетом
Самы танны і самы дарагі інтэрнэт у свеце / tradingplatforms.com

Сярод еўрапейскіх краінаў самы дарагі інтэрнэт — у Вялікабрытаніі, Італіі і Францыі. Яны ўвайшлі ў дзясятку самых дарагіх краінаў па кошце высакахуткаснага інтэрнэту. Жыхары Злучанага Каралеўства плацяць у сярэднім 34,78 даляра за падключэнне, італьянцы — 32,73 даляра, у Францыя — 32,16 даляра ў месяц.

Выбарка TradingPlatforms ахоплівае 211 краінаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі