Беларусь трэцяя па тэмпах росту курса долара сярод краін СНД

У 2014 годзе Беларусь заняла трэцяе месца сярод краінаў былога СССР па тэмпах росту афіцыйнага курсу долара. Па выніках студзеня-лістапада наша краіна яшчэ была шостай, аднак з-за дэвальвацыі рубля ў снежні перамясцілася на тры радкі ўверх.

У першую тройку па росце афіцыйнага курсу долара да нацыянальнай валюты ўвайшлі Украіна — 97,28% (з 7,9 да 15,7 грыўні), Расія — 71,89% (з 32,7 да 56,2 рубля) і Беларусь — 24, 61% (з 9510 да 11850 рублёў), паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, у 2013 годзе Беларусь займала другое месца на тэрыторыі былога СССР па тэмпах росту афіцыйнага курсу долара да нацыянальнай валюты.

Фота: bymedia.net 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі