Беларусь прапаноўвае ЗША пакінуць у краіне 7 дыпламатаў

Столькі ж супрацоўнікаў беларускага дыппрадстаўніцтва застанецца ў Вашынгтоне. Беларусь мае намер абмежаваць сваё дыппрадстаўніцтва ў Злучаных Штатах Амерыкі да 7 дыпламатаў і прапаноўвае ЗША абмежаваць сваё дыппрадстаўніцтва ў краіне такой жа колькасцю.

Аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Віктар Гайсёнак. Паводле яго слоў, беларускі бок жадае давесці колькасць амбасады ЗША у Беларусі і амбасады Беларусі ў ЗША да парытэту па формуле "1 плюс 6". Дадзеная формула азначае 1 амбасадар і 6 іншых супрацоўнікаў дыппрадстаўніцтва.

Ён адзначыў, што хуткім часам 10 супрацоўнікаў беларускай амбасады вернуцца на радзіму. Па словах Гайсёнка, Беларусь чакае ад ЗША поўнага і безумоўнага скасавання санкцый у адносінах да прадпрыемстваў "Белнафтахіма".

“Гэта адзіная падстава для наступнай гутаркі", — заявіў намеснік міністра.

БЕЛТА