Беларус прадае Golden Luxury Autozak, каб дапамагчы рэпрэсаваным і іх сем'ям

Беларус прадае Golden Luxury Autozak, каб дапамагчы рэпрэсаваным і іх сем'ям

Мастак Васіль Бялько выставіў на аўукцыён залатую скарбонку-аўтазак. 

"Мяне клічуць Васіль Бялько, я сузаснавальнік крам Zorka Venera. У нас рэзка скончыліся ўсе піны з вашай улюбёнай машынкай, але з'явіўся галоўны экспанат — Golden Luxury Autozak. Гэта першая і адзіная ў сваім родзе залатая скарбонка-аўтазак, якую я зрабіў сваімі рукамі", — паведаміў ён у сацсетках.

Залаты аўтазак выстаўлены на дабрачынны аўкцыён. Усе атрыманыя сродкі мастак плануе аддаць ініцыятыве дапамогі рэпрэсаваным і іх сем'ям #byhelpby.

Аўкцыён праходзіць акаўнце Zorka Venera ў Instagram. Пачатковая стаўка 10 рублёў, мінімальны крок — 1 рубель. Прапановы прымаюцца ў каментарах да 23:59 24 ліпеня. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі