Беларусь перамагла Партугалію ў матчы Кубка Дэвіса

Беларусь перамагла Партугалію ў матчы Кубка Дэвіса

Беларускія тэнісісты перамаглі зборную Партугаліі ў матчы Кубка Дэвіса. У апошнім адзіночным паядынку, калі лік быў 2:2, Ілля Івашка здолеў вырваць вікторыю ў Педра Соузы — 6:4, 7:6 (7:4). Пасля гэтай гульні лік стаў 3:2 на карысць беларусаў.

Нагадаем, што ў першы дзень спаборніцтваў лік быў 1:1: спачатку Ілля Івашка саступіў Жаау Соузе — 6:4, 1:6, 2:6, а потым Ягор Герасімаў перамог Жаау Дамінгеша — 6:2, 6:3.

Сёння Івашка разам з Андрэем Васілеўскім прайгралі парную сустрэчу з тандэмам Жаау Соуза і Педра Соуза. Потым Герасімаў перамог Жаау Соузу —7:6 (8:6), 6:4.

Такім чынам, беларусы ў сакавіку 2020 года будуць змагацца за выхад у фінал Кубка Дэвіса.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі