Беларусь паўдзельнічае ў стварэнні станцыі на Месяцы
![НАН РБ думае не толькі пра зямныя праекты, але і пра космас](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-10/fantasy-5316369_1280.jpg.webp?itok=Aj0-HC68)
НАН РБ думае не толькі пра зямныя праекты, але і пра космас / pixabay.com
Беларусь паўдзельнічае ў стварэнні Міжнароднай навуковай станцыі на Месяцы. Наша краіна далучылася да кітайска-расійскага праекта. Напярэдадні стала вядома пра падпісанне дэкларацыі аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай акадэміяй навук РБ і Кітайскай нацыянальнай касмічнай адміністрацыяй.
"Напрамкамі супрацоўніцтва будуць з'яўляцца фундаментальныя і прыкладныя даследаванні ў галіне тэхнікі і тэхналогій касмічнага прымянення, новых матэрыялаў і электроннай кампанентнай базы, падрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі навуковых кадраў і спецыялістаў, — паведамляе прэс-служба НАН. — ...Дасягнута дамоўленасць аб распрацоўцы дарожнай карты супрацоўніцтва паміж НАН Беларусі і Кітайскай нацыянальнай касмічнай адміністрацыяй па канкрэтных навукова-тэхнічных праектах у рамках стварэння і эксплуатацыі Міжнароднай навуковай месяцовай станцыі".
Кітайска-расійскі праект стартаваў у 2021-м. Да яго ўжо далучыліся Азэрбайджан, ААЭ, Пакістан, ПАР, Азіяцка-Ціхаакіянская арганізацыя касмічнага супрацоўніцтва, швейцарская авіякасмічная кампанія. Да 2028-га павінна быць створана базавая мадэль станцыі. На 2031-2035 гады запланавана пяць місій на спадарожнік Зямлі.
![Беларусь паўдзельнічае ў стварэнні станцыі на Месяцы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/22111222.jpg.webp?itok=r1qo17Hy)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.