Беларусь патрабуе з Расіі плаціць за малако ў доларах

Беларусь даслала ў Міністэрства сельскай гаспадаркі Расіі прагнозны баланс аб пастаўках малака і малочнай прадукцыі на 2015 год, піша газета "Известия". Кошты на прадукцыю беларускі бок пазначыў у доларах — паводле курсу 43 рублі за долар. Як паведамляюць расійскія малочныя трэйдары, ужо з 3 снежня Мінсельгасхарч Беларусі ўсталяваў мінімальныя экспартныя цэны на малочную прадукцыю ў доларах. Пры гэтым аплата па-ранейшаму адбываецца ў расійскіх рублях.

У прагнозным балансе з Беларусі паведамляецца, што ў 2015 годзе наша краіна гатовая паставіць 956 тыс. тон малака і малочнай прадукцыі. Пры гэтым у 2014-м аб'ём паставак складаў 772 тыс. тон. Беларускі бок прагназуе кошт у 712,8$ за 1 тону, а сёлета кошт складае 621,3$ за 1 тону. Гэта азначае, што доларавыя кошты на беларускае малако для Расіі ў 2015 годзе стануць як мінімум на 10% вышэйшымі.

Фота — mygazeta.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі