Беларусь па-ранейшаму сярод лідэраў рэйтынга краін з інтэрнэт-цэнзурай
Спіс краін свету, у якіх наймацнейшая інтэрнэт-цэнзура, апублікавала ў дакладзе "Электронная паліцэйская дзяржава" амерыканская кампанія Cryptohippie, што займаецца распрацоўкамі ў галіне ІТ-бяспекі. Беларусь займае ў ім трэцяе месца, наперадзе толькі Кітай і Паўночная Карэя. У шасцёрку таксама патрапілі Расія, Вялікабрытанія і ЗША. Як адзначае сайт nakanune.ru, рэйтынг складаўся па 17 крытэрах свабоды грамадзян у сеціве, сярод якіх кантроль за іх фінансавымі аперацыямі, прымушэнне інтэрнэт-правайдэраў да збору звестак пра сваіх карыстальнікаў, забарона шыфравання дадзеных і г. д.