Беларусь будучыні — на Марафоне ідэй

Беларусь будучыні — на Марафоне ідэй

12 кастрычніка 2021 года ў 12:30 па Мінску мы пачынаем Марафон ідэй. Гэта серыя дыялогаў з экспертамі, якія аб’ядналіся, каб стварыць вобраз будучыні Беларусі. Краіны, пра якую мараць шматлікія беларусы. 

Цэлы дзень на Youtube-канале Еўрарадыё мы будзем размаўляць са спецыялістамі ў розных галінах. Яны паразважаюць пра рэформы ў эканоміцы, палітыцы, дзяржаўным сектары, культуры. За гэты дзень мы паспрабуем адказаць на пытанні: якая яна, Беларусь будучыні, і шлях якіх пераўтварэнняў да яе вядзе.

Марафон ідэй — ініцыятыва Банка ідэяў (тэлеграм-канал — @ideasbankBelarus). Падключайцеся да стрымаў 12 кастрычніка, задавайце пытанні — будзе цікава!

Беларусь будучыні — на Марафоне ідэй
Марафон ідэй на Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі