Вы тут

Беларусь атрымае ад ЕС 60 мільёнаў еўра для барацьбы з наступствамі каранавіруса

Жазэп Барэль / Reuters

На барацьбу з наступствамі каранавіруса Беларусь атрымае ад Еўрасаюза больш за 60 мільёнаў еўра. Пра гэта Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль паведаміў у тэлефлннай гутарцы з міністрам замежных спраў нашай краіны Уладзімірам Макеем

"Вярхоўны прадстаўнік, намеснік старшыні Барэль прыняў да ведама крокі, зробленыя Беларуссю на сённяшні дзень для запаволення распаўсюду каранавіруса ў краіне, і заклікаў працягваць гэтыя намаганні, следуючы рэкамендацыям Сусветнай арганізацыі аховы здароўя", — гаворыцца ў паведамленні Еўрасаюза.

Еўрасаюз вылучыць грошы Беларусі ў рамках глабальнай праграмы падтрымкі ўдзельнікаў Усходняга партнёрства. На дапамогу краінам гэтай праграмы ЕС вылучыць 963 мільёны еўра.

Як распавядала Еўрарадыё, падчас гэтай гутаркі Барэль дамовіўся перанесці свой візіт у Беларусь, які быў намечаны на канец красавіка. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.