Беларус Андрэй Касціцын зарабіў 30 бамбардзірскіх балаў у чэмпіянаце НХЛ

30 бамбардзірскіх балаў зарабіў у цяперашнім чэмпіянаце НХЛ беларускі хакеіст Андрэй Касціцын.

Нагадаем, разам са сваім малодшым братам Сяргеем ён выступае за “Манрэаль”. Андрэй Касціцын дапамог сваёй камандзе атрымаць перамогу ў гасцях над “Нью-Джэрсі” з лікам 4:3. Цяпер на рахунку беларуса пасля 45 гульняў 14 закінутых шайбаў і 16 выніковых перадачаў. 

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі