Беларусь адчытаецца перад ААН па сітуацыі з правамі чалавека

4 траўня Беларусь праходзіць працэдуру Універсальнага перыядычнага агляду ААН па правах чалавека. Працэдура адбудзецца ў рамках 22 сесіі Савета па правах чалавека ААН у Жэневе. Прадстаўнікі беларускага ўраду адчытаюцца перад арганізацыяй аб выкананні рэкамендацый, якія наша краіна атрымала ў траўні 2010 года.

Усяго было атрымана 93 рэкамендацыі па паляпшэнні становішча з правамі чалавека, 55 з якіх беларускі бок прызнаў прымальнымі. Дзяржаўны даклад, накіраваны Міністэрствам замежных спраў у Савет па правах чалавека ААН, выкладае афіцыйную пазіцыю ўрада па выкананні гэтых рэкамендацый.

Апроч афіцыйнага даклада ў Савет па правах чалавека ААН былі пададзеныя 29 альтэрнатыўных дакладаў няўрадавых арганізацый і міжнародных структур, сярод якіх — БХК, БАЖ, Прававая ініцыятыва, незарэгістраваны цэнтр “Вясна” і г.д.

Падчас працэдуры Універсальнага перыядычнага агляду Беларусь у асобе прадстаўніка ў Жэневе Міхаіла Хвастова адкажа на пытанні Савета па правах чалавека ААН. Сярод такіх пытанняў — парушэнні праваў чалавека пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, адмена смяротнай кары, расследаванне знікненняў апазіцыйных палітыкаў, свабода слова і г.д.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі