Беларусь адчыніць ганаровае консульства ў іспанскім Аліканце

Беларусь адчыніць ганаровае консульства ў іспанскім Аліканце

Ганаровае консульства Беларусі ў іспанскім Аліканце плануецца адчыніць сёлета ў лістападзе. Пра гэта ішла гаворка на сустрэчы амбасадара Беларусі ў Францыі і Іспаніі (па сумяшчэнні) Паўла Латушкі ў МЗС Іспаніі 18 верасня, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на амбасаду Беларусі ў Францыі.

Падчас сустрэчы ад імя беларускага ўрада быў перададзены патэнт для прызначэння ганаровага консула. Апроч таго, Павел Латушка правёў у Мадрыдзе шэраг працоўных сустрэч. У прыватнасці, ён абмеркаваў пытанні беларуска-іспанскага супрацоўніцтва з дзяржаўным сакратаром па замежных справах МЗС Іспаніі Ігнасіа Ібаньесам. Бакі абмеркавалі развіццё дыялогу паміж Беларуссю і Еўрасаюзам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі