БелаПАН: Блакаванне нашых сайтаў — грубы замах на свабоду слова

“20 снежня былі заблакаваныя IP-адрасы сайтаў belapan.by, belapan.com і naviny.by, якія належаць Беларускай інфармацыйнай кампаніі БелаПАН. Хто і па якой прычыне гэта зрабіў, да гэтага часу невядома. Зразумела, аднак, што рашэнне аб блакаванні IP-адрасоў маглі прыняць толькі ўлады, паколькі ў Беларусі захоўваецца манаполія дзяржавы на прадастаўленне IP-адрасоў”, — гаворыцца ў заяве.

У заяве падкрэсліваецца, што кампанія БелаПАН не атрымлівала ніякіх афіцыйных папярэджанняў або апавяшчэнняў аб рыхтаваным блакаванні.

“Папраўкі ў закон аб СМІ, якія дапускаюць блакаванне сайтаў, уступяць у сілу толькі 1 студзеня 2015, але нават пасля гэтага для блакавання патрэбныя будуць законныя падставы. У цяперашніх умовах блакаванне IP-адрасоў кампаніі БелаПАН мы расцэньваем як грубы замах на свабоду слова і СМІ ў Беларусі”, — сказана ў заяве інфармацыйнага агенцтва.

“Мы прымаем усе захады для таго, каб атрымаць ад дзяржаўных органаў вычарпальную інфармацыю аб тым, хто і на якой падставе прымаў рашэнне аб блакаванні нашых сайтаў.

“У цяперашні час, нягледзячы на часовае блакаванне, сайты belapan.by і naviny.by аднавілі працу. Аднак мы не выключаем новых спробаў іх блакавання”, — заяўляюць у кампаніі БелаПАН.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі