БДУ ўвайшоў у топ-500 найлепшых універсітэтаў свету

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт увайшоў размясціўся ў групе ВНУ, якія займаюць 491-500-ю пазіцыю, паведамляе БЕЛТА

На першым месцы рэйтынгу размясціўся Масачусетскі тэхналагічны інстытут (ЗША), за ім ідзе Кембрыджскі ўніверсітэт (Вялікабрытанія). З расійскіх вну лепшыя — МДУ імя Ламаносава (114), СПбГУ (233), МДТУ імя Баўмана (322). 

Варшаўскі ўніверсітэт апынуўся на 335-й пазіцыі, Кіеўскі нацыянальны універсітэт імя Тараса Шаўчэнкі знаходзіцца ў групе ВНУ, якія займаюць 421-430-е месца. Віленскі універсітэт знаходзіцца ў групе 551-600, а Латвійскі — 701+. 

У рэйтынгу QS сярод беларускіх ВНУ ў 2014 годзе за выключэннем БДУ ранжыруецца толькі Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт — у групе 701+. 

Фота — sdo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі