Вы тут

Байдэн падпісаў закон аб ленд-лізе для Украіны

Падчас падпісання гістарычнага дакумента / twitter.com/ADCPerez46

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў закон аб ленд-лізе для Украіны (у красавіку яго ўхваліў Кангрэс). Ён павінен і павялічыць, і паскорыць пастаўкі ўкраінскім Узброеным сілам зброі, боепрыпасаў і ваеннай тэхнікі (з адтэрміноўкай аплаты).

Ленд-ліз запускаецца ўпершыню з часоў Другой сусветнай вайны. І дата для падпісання была выбрана невыпадковая — 9 траўня, калі ў той жа Расіі адзначаецца Дзень перамогі. Першы ленд-ліз дапамог Еўропе перамагчы нацыстаў, другі павінен спыніць агрэсію Расіі супраць Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.