БАТЭ з буйным лікам прайграў камандзе з першай лігі

Барысаўскі БАТЭ ў матчы 1/8 фіналу Кубка Беларусі з лікам 1:4 прайграў “Мінску”, які выступае ў першай лігі чэмпіянату краіны. Гульня адбылася ўчора на стадыёне ў Барысаве.
Матч у адказ пройдзе 20 лістапада ў Мінску. Варта адзначыць, што на гульні адсутнічалі 7 гульцоў асноўнага складу БАТЭ.

Усе яны выкліканыя ў нацыянальную і моладзевую зборныя нашай краіны. Варатар Сяргей Верамко, а таксама Сяргей Сасноўскі, Ігар Стасевіч і Віталь Радзівонаў рыхтуюцца да матчу супраць Англіі. Аляксандр Валадзько, Міхаіл Сівакоў і Сяргей Крывец трэніруюцца з моладзевай зборнай, якая праводзіць падрыхтоўку да матчу ў адказ супраць каманды Турцыі.