БАТЭ ўпусціў перамогу над аўтсайдэрам “Нафтанам”

БАТЭ ўпусціў перамогу над аўтсайдэрам “Нафтанам”

Футбольны клуб БАТЭ ўпусціў перамогу ў самай канцоўцы матчу 27 тура чэмпіянату Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі. 28 кастрычніка барысаўчане гулялі з аўтсайдэрам “Нафтанам”, які знаходзіцца на апошнім радку і амаль гарантавана пакіне вышэйшы дывізіён.

БАТЭ адкрыў лік на 37-й хвіліне голам Мірка Іваніча і амаль да канца матчу перавага была за “жоўта-сінімі”. Аднак на 87-й хвіліне форвард “Нафтана” Раман Волкаў рэалізаваў пенальці і зраўняў лік. Такім чынам, каманды падзялілі ачкі — 1:1.

Цяпер БАТЭ займае трэцяе месца ў турнірнай табліцы і за тры туры да канца чэмпіянату адстае ад лідара (“Шахцёра”) на пяць ачкоў. Ад мінскага “Дынама” барысаўчане адстаюць на адно ачко.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі