Барысаўскага ксяндза выжываюць з Беларусі за "грамадскую актыўнасць"

Ксёндз Барысаўскага касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі Збігнеў Грыгарцэвіч змушаны пакінуць прыход да канца бягучага года. Яму адмовілі ў дазволе на знаходжанне ў Беларусі на будучы год. Як паведамляе сайт "Барысаў Электронны", ксяндзу далі зразумець, што прычына адмовы ў яго залішняй грамадскай актыўнасці. На думку святара, вырашальную ролю адыграла сітуацыя з правядзеннем у горадзе канцэрту хрысціянскай музыкі сёлета ў верасні. Тады райвыканкам спачатку дазволіў канцэрт, а перад самым пачаткам мерапрыемства дазвол быў адменены.
 
Збігнеў Грыгарцэвіч прыехаў у Барысаў у 2006 годзе. Ён змяніў Роберта Кшывіцкага, якому таксама ў свой час было адмоўлена ў падаўжэнні дазволу на знаходжанне ў нашай краіне. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі