Барыс Грабеншчыкоў падтрымаў беларускую палітзняволеную
![Таццяна Кузіна / spring96.org](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/TK.jpg.webp?itok=CXQpFBpG)
Таццяна Кузіна / spring96.org
Барыс Грабеншчыкоў падтрымаў беларускую палітзняволеную Таццяну Кузіну. Расійскі музыка даслаў ёй фота з подпісам: "Таццяна! Сіл Вам. Цемра не доўжыцца вечна; заўсёды ўзыходзіць сонца. Б. Г.".
Эксперта-аналітыка, выкладчыцу Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Таццяну Кузіну затрымалі ў чэрвені 2021-га. З таго часу яна за кратамі. Яе абвінавачваюць у "дапамаганні дзеянням, учыненым з мэтай захопу ўлады" і "закліках да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы". Беларускія праваабаронцы прызналі Кузіну палітзняволенай.
Грабеншчыкоў і раней падтрымліваў беларускіх палітвязняў.
![Барыс Грабеншчыкоў падтрымаў беларускую палітзняволеную](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Gr2.jpg.webp?itok=f4XV1HW9)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.