Баршчэўскі: На Дзень Волі людзі проста не пойдуць на Бангалор

Партыя БНФ ініцыявала стварэнне аргкамітэту па святкаванні Дня Волі — 25 Сакавіка. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў старшыня партыі Лявон Баршчэўскі.  Па словах палітыка, заяўку на акцыю 25 сакавіка кіраўнікі Партыі БНФ падалі загадзя, каб раней распачаць інфармацыйную кампанію да свята:

Баршчэўскі: Аргкамітэт ствараецца, і перамовы ўсе праведзеныя. І прымуць удзел іншыя партыі... Ёсць праблема правядзення інфармацыйнай кампаніі. Калі б мы спачатку ўзгаднялі гэта з усімі, мы б спазніліся з пачаткам інфармацыйнай кампаніі.

Баршчэўскі адзначыў, што перамовы пра святкаванне Дня Волі вядуцца як унутры Аб'яднаных дэмакратычных сілаў, так і па-за імі.

Разам з тым палітык зазначыў, што калі ўлады зноў адправяць шэсце на плошчу Бангалор, як гэта робіцца апошнімі гадамі, людзі туды не пойдуць:

Баршчэўскі: Відавочна, што людзі проста не пойдуць на Бангалор — па настроях людзей відаць. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі